Кожная пятніца – роднае, сваё
Рэспубліканская дыктоўка
20 лютага навучэнцы Мазырскага дзяржаўнага музычнага каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскай анлайн-дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, якую ініцыявалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура». Матэрыялам для напісання стаў адаптаваны верш беларускага паэта Алеся Звонка “Беларускія жанчыны”.




