Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё
Прыхільнікам і аматарам беларускай літаратуры добра вядома імя народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі (23 жніўня 1917–1995) — паэта-філосафа, тонкага лірыка і сапраўднага голасу сваёй эпохі. Яго непаўторная, глыбока нацыянальная паэзія назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
Пімен Панчанка пачаў пісаць яшчэ ў юнацтве, звярнуўшыся спачатку да лірыкі. Пра гэта сведчаць яго дэбютныя зборнікі «Упэўненасць» і «Вераснёвыя сцягі», у якіх аўтар паказаў прыгажосць і багацце роднай зямлі. Адным з запамінальных твораў ваенных гадоў не толькі беларускай, але і савецкай паэзіі стаў яго верш «Сінія касачы». Асэнсаванне перажытага на фронце лягло ў аснову зборнікаў «Дарога вайны», «Далёкія станцыі» і «Гарачыя вятры».
Вершы Панчанкі не раз натхнялі беларускіх кампазітараў на стварэнне песень, і гэты творчы дыялог працягваецца да гэтага часу. Так, у 2020 годзе на словы паэта выйшаў альбом Кацярыны Гігевіч «Песні беларускай зямлі», куды ўвайшлі кампазіцыі «Няма Радзімы без бацькоўскай хаты» і «Беларусь, краіна мая».
Па праве самай вядомай песняй на вершы П.Панчанкі застаецца «Песня пра Мінск». Пакладзеныя на музыку Ігара Лучанка, гэтыя радкі сталі пазыўнымі, якія кожную гадзіну гучаць з вежы Мінскай ратушы:
Цвети, мой Минск, под небом журавлиным
В лучах звезды высокой, золотой.
Тебе, мой Минск, я буду верным сыном.
В беде и счастье я – с тобой.




