Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

2 верасня 2026 года спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара Уладзіміра Аляксандравіча Дамарацкага. Выпускнік класаў Дз.Б.Смольскага і Я.А.Глебава, ён доўгія гады працаваў дырыжорам сімфанічнага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё, а таксама выкладаў у дзіцячай музычнай школе № 9 г. Мінска.
Творчасць была для Уладзіміра Аляксандравіча крыніцай сапраўднай радасці. Кожная яго раніца нязменна пачыналася са складання музыкі. Кампазітар часта паўтараў словы П.І.Чайкоўскага пра тое, што натхненне не прыходзіць да лянівых. Ён ахвотна пісаў песні для дзіцячых хароў і эстрады, аднак найбольшага прызнання Дамарацкі дабіўся ў сімфанічным і канцэртным жанрах. У яго спадчыне – фартэпіянная саната, сімфанічная паэма, дзве сімфоніі, кантата «Мая Беларусь» на словы Якуба Коласа, мюзікл «31 чэрвеня» і многія іншыя творы.
Сёння ў канцэртных залах гучаць Канцэрт для трубы з аркестрам № 2, Канцэрт для валторны з аркестрам, а таксама Канцэрт для аркестра, створаны ўсяго за 13 дзён. Гэта сачыненне ўяўляе сабой яскравы прыклад сінтэзу акадэмічнай традыцыі і джазавых элементаў.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




