Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

30 верасня 2026 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі, драматурга, літаратуразнаўцы, перакладчыка, вучонага, кандыдата філалагічных навук, прафесара Ніла Сымонавіча Гілевіча.
Кожны з нас знаёмы з яго творчасцю: паэмы, раман у вершах «Родныя дзеці», першы ў беларускай паэзіі вянок санетаў «Нарач», аўтабіяграфічная аповесць «Перажыўшы вайну». А яшчэ больш за 100 вершаў, якія пакладзены на музыку і выдадзены ў песенных зборніках. Сярод яскравых прыкладаў сумеснай творчасці Ніла Гілевіча і кампазітара Эдуарда Ханка – песня «Вы шуміце, бярозы» ў выкананні ансамбля «Сябры». Песня стала хітом, і сам Ніл Сымонавіч казаў: «Больш блізкага яднання, чым музыка і паэзія, я не бачыў».
І, вядома, трэба згадаць кантату А.В.Багатырова «Беларускія песні», дзе народныя песні аб’яднаны пранікнёным вершам Гілевіча «Край мой беларускі, край» – своеасаблівым прызнаннем сыноўяй любві да Радзімы.
Край мой беларускі, край!
Дай мне прыгарнуцца, дай!
Да твайго ляснога
Вераснага долу,
Дзе так шчасця многа
Выпала на долю, –
Дай жа прыгарнуцца, дай!
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




