Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

25 верасня 2026 года мы адзначаем 261-ю гадавіну з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Выдатны кампазітар, палітык і грамадскі дзеяч, ён стаў сапраўдным сімвалам сваёй эпохі.
Спадчына Агінскага ўражвае сваім маштабам. Кампазітар напісаў больш за 70 твораў: ад маршаў, вальсаў і мазурак да рамансаў і оперы «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры». Але галоўнае, чым яго імя пазначана ў сусветнай гісторыі музыкі, – гэта паланэзы. Цыкл з 24 паланэзаў для фартэпіяна вянчае знакаміты «Паланэз Агінскага» («Развітанне з Радзімай»), які сёння ведае ўвесь свет.
У апошнія гады жыцця кампазітар працаваў над мемуарамі, вядомымі як «Лісты пра музыку» (упершыню апублікаваны ў 1956 годзе). У іх, акрамя разважанняў аб уласным творчым шляху, змяшчаюцца яркія замалёўкі пра піяністаў, скрыпачоў, віяланчэлістаў і іншых выдатных музыкантаў таго часу. Сёння гэтыя запіскі служаць каштоўнай крыніцай для даследчыкаў і музыказнаўцаў Беларусі.
Памяць пра Міхала Клеафаса Агінскага беражліва захоўваецца ў нашай краіне. Яго імем названы вуліцы, узведзены помнікі, працуе музей у Залессі. У цэнтры Мінска ў 2015 годзе з’явілася ўнікальная «музычная» лава, а імя вялікага кампазітара носіць Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




