Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца — роднае, сваё

1 мая свой дзень нараджэння адзначае Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская — беларуская «Малінаўка», голас «Калыханкі» і заснавальніца знакамітых «Верасоў».
Ядвігу Канстанцінаўну ведаюць як эстрадную спявачку, кампазітара, аранжыроўшчыка. Яна была ля вытокаў легендарнага ВІА «Верасы» — жаночай альтэрнатывы «Песнярам». Сумесна з мужам Аляксандрам Ціхановічам яна стала Усесаюзнай прэм’ерай, выканаўшы песні «Я ў бабулі жыву» і «Завіруха». Была артысткай аркестра пад кіраўніцтвам М.Фінберга, заснавала ўласны тэатр песні, які выхаваў вядучых выканаўцаў нашай эстрады. Пры гэтым яна, выпускніца Беларускай кансерваторыі (клас кампазіцыі Я.А.Глебава), з’яўляецца аўтарам кантаты «Сын зямлі», сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фартэпіяна, хораў, рамансаў, апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору. Ядвіга Канстанцінаўна выступіла рэдактарам і зрабіла фартэпіянны выклад песень для нотнага альбома «Уладзімір Мулявін. Беларусь — мая песня».
Легенду беларускай эстрады, «Жанчыну года» (2018, пераможца ў намінацыі «За духоўнасць і культуру») — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назваў узорам высокага прафесійнага майстэрства, прыкладам адданасці і нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву.
Сёння Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская ўсё гэтак жа дорыць са сцэны каханне і душэўную цеплыню, працягвае жыць музыкай, піша эстрадныя песні, мелодыі для тэатра і кіно.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




