Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

11 мая 2026 года споўніцца 75 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара Мікалая Канстанцінавіча Літвіна.
Музыку М.К.Літвіна, прадаўжальніка традыцый А.В.Багатырова, адрознівае яркая вобразнасць і эмацыянальнасць, глыбокае пранікненне ў паэтычны свет народна-песеннай культуры беларускага народа. Кампазітар працаваў у розных жанрах – ад песень і рамансаў да вялікіх сімфанічных і харавых палотнаў. Ствараў музыку актуальную для маладых выканаўцаў: «Трыпціх» для чатырох труб, паэма «Жураўліны сум» для струннага аркестра, «Сюіта» для домры і фартэпіяна, п’есы «Песня» і «Бурлеска» для флейты і фартэпіяна. Мікалай Канстанцінавіч шмат працаваў з харавой музыкай, якая стала яго асабістым прызнаннем любові да роднай зямлі: «Мірскі замак» на словы М.Віняцкага, «Ружовы бусел» на словы С.Клімковіча і інш.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




