Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

21 верасня мы з цеплынёй успамінаем заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кампазітара Алега Мікалаевіча Елісеенкава.
Таленавіты музыкант усё жыццё прысвяціў развіццю беларускай эстрады, стварыўшы дзясяткі песень, напоўненых душэўнасцю, шчырасцю і меладычнай прыгажосцю. Яго творы па-ранейшаму гучаць на самых розных канцэртных пляцоўках краіны. Хіты «Прыязджайце ды нас у Беларусь», «Добрыя людзі», «Крынічанька», «Берагі», «Белыя росы», «Плача белая бяроза» і многія іншыя ў выкананні Анатоля Ярмоленка і ансамбля «Сябры», Пятра Ялфімава, Тэа, Вольгі Рыжыкавай добра вядомыя кожнаму з нас. Традыцыйна кампазіцыяй «Беларусь мая каханая» Аляксандр Саладуха завяршае свае канцэрты.
Маэстра імкнуўся, каб яго музыка была зразумелая і блізкая людзям: «і акадэміку, і прафесару кансерваторыі, і дворніку». Яго песні нараджаліся з сапраўднай паэзіі, а мелодыі надавалі словам крылы.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




