Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

14 верасня 1947 года нарадзіўся Міхаіл Дзмітрыевіч Васючкоў – кампазітар, член Беларускага саюза кампазітараў. Скончыўшы Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага па класе кампазіцыі Дз.Б.Смольскага, ён прысвяціў сябе педагагічнай дзейнасці. У розныя гады выкладаў у Баранавіцкай музычнай школе, Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, а таксама ў Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М.І.Глінкі.
Сярод яго выпускнікоў – выкладчык Мазырскага музычнага каледжа Аляксандра Вячаславаўна Малашчанка. Яна з цеплынёй успамінае канцэрт класа Міхаіла Дзмітрыевіча, які адбыўся ў Беларускім саюзе кампазітараў, дзе і сама яна выканала сваю прэлюдыю «Вадзяныя лілеі», атрымаўшы высокую адзнаку.
У 2007 годзе М.Дз.Васючкоў быў удастоены нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




