Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё
28 жніўня 2026 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна – паэта, якога яшчэ пры жыцці прызналі класікам. Яго першы паэтычны зборнік «Майская просінь» выйшаў у 1960 годзе. За ім выйшлі кнігі «Дыханне», «Жніво», «Узмах крыла», «Жураўліная пара» і многія іншыя. Творчая дзейнасць Бураўкіна не абмяжоўвалася паэзіяй: ён неаднаразова выступаў сцэнарыстам дакументальных і мастацкіх фільмаў.
Сапраўды ўсенародную любоў паэту прынесла не толькі лірыка, але і песні на яго вершы. У суаўтарстве з беларускім кампазітарам Ігарам Лучанком былі напісаны тэксты, якія сталі сапраўднымі сімваламі эпохі: «Матылі», «Конь незацугляны», «Суседка», хіты 1980-х гадоў – «Зачараваная мая» і «Завіруха». Ну, а калі дзецям задаць пытанне «Хто я?», адразу ж пачуем адказ – «Дзед-Барадзед», бо аўтарам слоў «Калыханкі» з’яўляецца менавіта наш герой.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




