Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё
Андрэй Васільевіч Бандарэнка (17.07.1955) – беларускі кампазітар, які ўнёс значны ўклад у развіццё айчыннай нацыянальнай і духоўнай музыкі, педагог, протаіерэй Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
Яго творчасць атрымала шырокае прызнанне: кампазітар удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (за гістарычную оперу «Князь Наваградскі») і Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Творчая спадчына Андрэя Бандарэнкі вельмі шматгранная і ахоплівае самыя разнастайныя музычныя жанры. Аднак асноўную ўвагу ён надае харавой музыцы. У цэнтры яго мастацкіх пошукаў – творы на кананічныя богаслужэбныя тэксты і малітвы, зварот да старажытнай праваслаўнай музычнай традыцыі славянскіх народаў, асэнсаванне іх духоўнай спадчыны і яе актуальнасці ў сучасным свеце.
Творы кампазітара гучаць як у богаслужэбнай, так і ў канцэртнай практыцы: іх выконваюць прафесійныя, аматарскія хоры, а таксама калектывы музычных навучальных устаноў. Музыка А.В.Бандарэнка рэгулярна прадстаўляецца на фестывалях харавога мастацтва ў Беларусі і за мяжой.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




