Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі Саюз кампазітараў» – творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвае кампазітараў і музыказнаўцаў.
З’яўляючыся правапераемнікам Саюза кампазітараў БССР, яно прайшло доўгі шлях станаўлення: 31 мая 1995 года арганізацыя была перайменавана ў Беларускі Саюз кампазітараў. Нягледзячы на змены ў найменні на розных гістарычных этапах, яе галоўная місія застаецца нязменнай – папулярызацыя беларускага музычнага мастацтва.
Мазырскі музычны каледж з гонарам адзначае, што членам Саюза кампазітараў быў Уладзімір Мікалаевіч Саўчык (1953-2023) – выпускнік Мазырскага музычнага вучылішча (1973 г.). У яго творчай спадчыне – оперы, сімфоніі, араторыі, кантаты, мюзіклы, канцэрты, опера-казка, музыка да тэатральных пастановак і фільмаў, а таксама творы для дзяцей.
Важным напрамкам дзейнасці Саюза з’яўляецца работа з творчай моладдзю Беларусі. У рамках гэтага супрацоўніцтва Мазырскі музычны каледж прымаў ганаровых гасцей – сяброў арганізацыі: А.В.Атрашкевіч, А.І.Безенсон, А.І.Хадоску, Г.К.Гарэлаву і В.А.Грушэўскага. Наш каледж мае намер і ў далейшым развіваць гэту традыцыю, садзейнічаючы станаўленню новых майстроў і ўмацаванню аўтарытэту беларускай кампазітарскай школы.




