Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё
9 лютага спаўняецца 80 год з дня нараджэння беларускага кампазітара Эдуарда Зарыцкага.
Творчасць Эдуарда Зарыцкага ўяўляе сабой неардынарную з’яву ў сучаснай беларускай музыцы. Народны артыст, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, ён вядомы і як аўтар прыкладна 600 песень, і як складальнік акадэмічнай музыкі, і як пастаянны член журы і старшыня разнастайных музычных конкурсаў, у тым ліку дзіцячага «Еўрабачання». Яго мелодыі ўпрыгожваюць многія спектаклі, кінафільмы і тэлепраграмы, а пад легендарную «Калыханку» і сёння адпраўляюцца спаць беларускія дзеці.
Яго твораў хапіла ўсім! Іх выконвалі папулярныя эстрадныя артысты – Віктар Вуячыч, Яраслаў Еўдакімаў, Філіп Кіркораў, Ірына Дарафеева; лепшыя вакальныя калектывы – ансамблі «Сябры», «Чысты голас», «Чараўніцы», ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Эдуард Барысавіч заўсёды шчыра радаваўся поспеху людзей і аўтараў: «Усякаму таленавітаму чалавеку ў нас заўсёды месца знойдзецца».
Мы ўпэўнены, што найлепшыя з яго песень прагучаць і ў выкананні навучэнцаў Мазырскага музычнага каледжа.




