Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё
16 чэрвеня 2026 года спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара Дзмітрыя Аляксандравіча Лукаса. Музыка заўсёды займала вялікае месца ў яго жыцці. Выпускнік Гомельскай музычнай школы і музычнаго вучылішча, выхаванец класа М.І.Аладава і В.А.Залатарова, ён адважна заявіў пра сабе як пра сталага і арыгінальнага кампазітара.
У творчасці Д.А.Лукаса прадстаўлены амаль усе музычныя жанры – ад опер, сімфоній, інструментальных і вакальных цыклаў да хораў, рамансаў і песень. Але ў гісторыю беларускай музыкі ён увайшоў як стваральнік гістарычнай оперы. Опера «Кастусь Каліноўскі» – першы ў беларускай музыцы твор на гісторыка-рэвалюцыйны сюжэт. У ёй яскрава і ўражліва прадстаўлены цэнтральны герой твора. Яго вакальная партыя, блізкая па характары да лірыка-эпічных песень беларускага народа, заключае ў сабе шэраг арый, маналог і баладу. Усе сольныя эпізоды партыі Каліноўскага былі папулярнымі нумарамі канцэртных праграмаў беларускіх спевакоў.
Актыўна і паспяхова Д.А.Лукас працаваў у галіне вакальных жанраў. Ён складаў хоры, рамансы, песні для дуэта, трыа, квартэта, масавыя песні. Гэта хоры «Узнялося сонца яснае» на словы А.Русака, «У садочку май» М.Танка, «У цёмным лесе гаманіла» (словы народныя), а таксама рамансы «Як у лесе расцвіталі», «Хай кажуць мне» ды іншыя.
За плённую творчую і грамадскую дзейнасць Дзмітрый Аляксандравіч Лукас узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а ў 1955 годзе яму было прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




