Кожная пятніца – роднае, сваё
Кожная пятніца – роднае, сваё
Алесь Ставер (10 жніўня 1929-1995) – беларускі празаік, публіцыст і адзін з найбольш лірычных паэтаў беларускай літаратуры.
Першыя вершы ён напісаў у дзевятнаццаць гадоў, а пасля адзін за адным выйшлі яго паэтычныя зборнікі: «Золак над Бярозай», «Жнівеньскі вырай», «Зоры зямныя».
Яго першай празаічнай кнігай стала «Пад канвоем», у якой пісьменнік паказаў свой ваенны вопыт і ўражанні ад Вялікай Айчыннай вайны. Пазней гэтая тэма знайшла працяг у творах «Да сваіх» і «Лясныя аповесці».
Многія вершы Алеся Ставера пакладзены на музыку: «Беларусачка», «Косіць хлопец канюшыну», «А мне ў шчасце верыцца», «Нарачанка» і інш. А песня «Жураўлі на Палессе ляцяць» (музыка Ігара Лучанка) і сёння застаецца адной з самых любімых і вядомых беларускіх песень. Па ўспамінах самога аўтара, задума гэтых радкоў нарадзілася падчас паездкі ў Грузію. Нягледзячы на прыгажосць фарбаў каўказскай прыроды, у нейкі момант паэта ахапіла шчымлівая туга па радзіме – з яе сціплым, але такім паэтычным пейзажам.
Каб любiць Беларусь нашу мiлую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлi на Палессе ляцяць…
Гэтыя словы простыя, а ісціна, у іх пазначаная, здаецца відавочнай і не патрабуе доказаў. І ўсё ж яны па-ранейшаму кранаюць да глыбіні душы, паказваючы самыя патаемныя, звычайна маўклівыя струны сэрца.
Любіце беларускае! Няхай айчынная музыка гучыць у нашых песнях і сэрцах!




