Памятные даты
“Сын беларускай зямлі” Да 105-годдзя з Дня нараджэння Івана Мележа
«Ведаць, хто мы. Не забываць, адкуль мы выйшлі. Толькі тады, калі мы будзем ведаць, адкуль мы, якімі былі, мы можам ведаць, хто мы. Ведаць цану сабе, свайму жыццю», – пісаў Народны пісьменнік Беларусі Іван Паўлавіч Мележ.
Нарадзіўся Іван Мележ 8 лютага 1921 года на Палессі, у вёсцы Глінішчы Хойніцкага района Гомельскай вобласці.
З маленства ён убіраў у сябе не толькі хараство родных краявідаў, але і засвойваў маральныя законы, па якіх жылі землякі. Першыя cвae aпaвядaннi ён дaвepыў Кyзьмe Чopнaмy i aтpымaў пaдтpымкy:
“Пішыце, працуйце над сабой. Я адчуваю ў Вас талент і жадаю Вам вялікіх поспехаў”.
Больш за трыццаць гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, раманы (зборнікі “Блізкае і далёкае”, “У гарах дажджы”, “Што ён за чалавек”, п’есы “Пакуль вы маладыя”, “У новым доме”, раман “Мінскі напрамак”, зборнік эсэ Жыццёвыя клопаты” і другія).
Талент Iвана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў трылогіі “Палеская хроніка”. Гэта галоўная яго кніга, твор пра блізкі і дарагі пісьменніку родны край – Палессе. Складаецца твор з раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.
Пісьменнік вучыць нас бачыць прыгажосць у простым, шанаваць чалавечую стойкасць і мужнасць.
Ён нагадвае нам пра тое, што літаратура можа быць не толькі мастацтвам, але і маральным арыенцірам у жыцці.




