Памятные даты
Кожная пятніца — роднае, свае

2026 год азнаменаваны важнай датай у культурным жыцці Беларусі – 120-годдзем з дня нараджэння Ісаака Ісаакавіча Любана. Імя гэтага кампазітара залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю айчыннай музыкі, а яго творчасць па праве лічыцца гонарам беларускага мастацтва.
Дзякуючы намаганням Ісаака Любана з сярэдзіны 1930-х гадоў у БССР разгарнулася актыўная дзейнасць кампазітарскай супольнасці. У няпросты перыяд станаўлення рэспублікі ён ужо ў 23 гады стаў мастацкім кіраўніком Беларускага радыё, а ў 25 гадоў – першым старшынёй праўлення Саюза кампазітараў БССР. Ісаак Ісааковіч склаў зборнік «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні для харавога і сольнага выканання» і першым пачаў супрацоўнічаць з нацыянальным кінематографам, калі напісаў музыку да фільмаў «Новы дом», «Палеская легенда», «Шчасце трэба берагчы», «Гадзіннік спыніўся апоўначы».
Кампазітар стварыў мноства песень на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Алеся Бачылы і Адама Русака. Аднак усенародную любоў яму прынесла песня «Бывайце здаровы», якая не губляе папулярнасці і сёння. Напісаная ў 1937 годзе, першапачаткова яна гучала на беларускай мове, і толькі пазней была перакладзена на русскую мову.
У год 120-гадовага юбілею мы ўспамінаем І.І.Любана не проста як класіка мінулага, а як майстра, чые мелодыі працягваюць жыць. Яны нагадваюць нам аб прыгажосці беларускай прыроды, аб сіле народнага духу і аб тым, што сапраўднае мастацтва ніколі не старэе.




