Мероприятия, Фестивали
🇧🇾 Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе 15 жніўня ў аграгарадке Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.
Гэта магчымасць дакрануцца да спадчыны продкаў.
🌸👱🏻♀️Сёлета лейтматывам фестывалю стане «Жаночы голас Палесся: спадчына, якая жыве».
🔆 Ключавыя падзеі свята пройдуць на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі».
Гасціннасць палешукоў, самабытная культура, народныя абрады, беларускі фальклор — гасцей чакаюць тэматычныя падворкі, інтэрактыўныя пляцоўкі, аўтэнтычныя музыканты, майстар-класы ад рамеснікаў, народныя забавы і гульні, беларускі гумар.
На галоўнай сцэне сваё майстэрства гледачам падораць вядучыя творчыя калектывы Беларусі і Расіі.
Толькі ў Ляскавічах можна ўбачыць Палескую прыгажуню, святочны феерверк над Прыпяццю і пачуць жаночы голас Палесся.




