Поздравления, Праздники
Віншаванне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка работнікам культуры з прафесійным святам:

«Нацыянальная культура – бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад’емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне».
На працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
«Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь – зямлю пад белымі крыламі», – адзначыў беларускі лідэр.