Жизнь колледжа, Мероприятия
“Табе, наш край…”
2018 год у Беларусі абвешчаны годам малой Радзімы і амаль ўсе таленты Палескага рэгіёну сабраліся сёння, 14 сакавіка, у Мазырскім музычным каледжы на свяце дзіцячай творчасці “Табе, наш край…”.
“Зямля з блакітнымі вачамі”, харэаграфічная кампазіцыя ансамбля “Вянок”, якая адкрыла свята Бабровічскай Дзіцячай школы мастацтвў, «Мая зямля» – песня ў выкананні навучэнкі Мазырскай Дзіцячай школы мастацтваў Дыяна Галавач, беларускія народныя танцы “Лявоніха” у выкананні хареаграфічнага ансамблю “Задоринки» ДШМ Мышанка, «Маталіха» Навасёлкаўскага харэаграфічнага ансамблю, “Рэпка” харэаграфічнага ансамблю «Свята» Мазырскай ДШМ №2 і шматлікія іншыя нумары былі прысвечаны менавіта тэме роднага краю.
Агульная колькасць выканаўцаў – 38, якія даехалі да нас з Турава, Петрыкава, н.п. Ліпава, Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў, са Светлагорску, Нароўлі, Брагіна і іншых населеных пунктаў. Чарада яркіх выкананяў – сольных, ансамблевых, харавых, харэаграфічных, яскравыя сцэнічныя касцюмы – тое, што зрабіла свята незабыўным.
У свяце прынялі ўдзел і юныя мастакі: з Дзіцячай школы мастацтваў №2 г. Мазыр, н.п. Козенкі, г. Светлагорск, Нароўля, а таксама удзельнікі студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”.
Свята дзіцячай творчасці адбылося, але будзе працягваць гучаць музыка аб родным краі ў нашых сэрцах.
Усе фотаздымкi з канцэрта магчыма паглядзець па ссылцы:
https://yadi.sk/d/NVsAEp_b3TNsAk