Мастер-класс, Мероприятия, Общежитие
Майстар‑клас «Свята смаку і адзінства»

У інтэрнаце музычнага каледжа 11 верасня прайшоў майстар‑клас «Свята смаку і адзінства», прысвечаны Адзінаму Дню беларускай кухні: удзельнікі гатавалі дранікі постныя i са смятанай, калдуны з мясам, каўбаски, таўчоную бульбу з тушонкай, боршч з кіслай капустай i шмат iншага. Атрымалася сапраўднае свята смаку!
Актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны ўсім неабходным для ўтульных вечароў: прысмакамі, гарбатай і духмянымі спецыямі для будучых кулінарных шэдэўраў.
Мерапрыемства аб’яднала навучэнцаў і падкрэсліла, што кухня і музыка – сіла дружбы ў супольнасці. Чакаем новых смачных сустрэч!




