Мероприятия
Дзень беларускага пісьменства ў драматычным тэатры імя Івана Мележа








5 верасня навучэнцы музычнага каледжа прынялi ўдзел у патрыятычнай акцыi, прысвячанaй Дню беларускага пiсьменства, пляцоўкай для якой стаў Мазырскi драматычны тэатр iмя I. Мележа.
У праграме акцыі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгорам Уладзіміравічам Бабчанком. Паэт прачытаў некалькі сваіх новых і ўжо ўпадабаных вершаў, дзелячыся з аўдыторыяй глыбінёй сваіх думак і пачуццяў. Пасля чытання ён з задавальненнем адказваў на пытанні, раскрываючы сакрэты сваёй творчасці і расказваючы пра натхненне. Асаблівую ўвагу выклікала адно з пытанняў, якое паэт адзначыў як асабліва цікавае і арыгінальнае. У знак падзякі ён падарыў навучэнцы нашага каледжа Кацярыне Лiтвiнчук экзэмпляр сваёй кнiгi з асабістым аўтографам, зрабіўшы сустрэчу яшчэ больш запамінальнай і значнай. Завяршылася акцыя праглядам спектакля «Ладдзя Роспачы» па матывах аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча у пастаноўцы рэжысёра Святланы Джэліевай.
Любіце і шануйце сваю мову, карані і родную Беларусь! Думайце і размаўляйце па-беларуску!