Конкурсы, Мероприятия, Памятные даты
Кожная пятніца – роднае, свае





У 2026 годзе беларуская культура адзначае знамянальную дату – 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых яркіх і вострых пісьменнікаў XX стагоддзя Кандрата Крапівы.
За гэтым псеўданімам працаваў Кандрат Кандратавіч Атраховіч (1896-1991). Чалавек дзіўнага лёсу, ён прайшоў шлях ад вясковага настаўніка да прэзідэнта Акадэміі навук БССР і народнага пісьменніка. Аднак у гісторыю ён увайшоў перш за ўсё як непераўзыдзены майстар сатыры: «Я хацеў бы, каб мае творы былі падобныя на крапіву: палілі б па руках тых, хто бярэ чужое, і тых, хто лянуецца працаваць», – так тлумачыў ён свой выбар. У юбілейны год мы ўспамінаем Крапіву як жывога суразмоўца. Яго гумар дапамагае перажыць цяжкасці, а яго крытыка вучыць не баяцца казаць праўду.
Навучэнцы першага курса Мазырскага музычнага каледжа сталі ўдзельнікамі творчага конкурсу «Чытаем байкі Крапівы. Яны яскрава і шчыра дэкламавалі байкі «Дзед і баба», «Дыпламаваны баран», «Мода», нагадваючы ўсім, што 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – гэта нагода перачытаць яго кнігі і зразумець, што смех – гэта таксама зброя, якая абараняе годнасць нацыі.




